Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55575 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Пад шатамі пушчанскіх лясоў   / Анікевіч, Ірына /

Літаральна адразу за тэрыторыяй Навадворскай сярэдняй школы Свіслацкага раена пачынаецца Белавежская пушча. Невыпадкова ўстанова адукацыі мае статус "Зяленая школа". Навучэнцы самі праводзяць навуковыя даследаванні, якія выклікаюць цікавасць нават у НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.11.2023
Рубрика: Экологическая деятельность
Ініцыятыва і творчы падыход   / Анікевіч, Ірына /

Таленавітымі, творчымі педагогамі славіцца шчучынская зямля. Дзякуючы іх самаадданай працы, школьнікі дасягаюць высокіх вынікаў у навучанні, растуць выхаванымі людзьмі з высокімі маральнымі каштоўнасцямі. Пра такіх педагогаў і іх навучэнцаў расказаў начальнік аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Павел Віктаравіч Тарчынскі. У навучальных устаноў наладжана супрацоўніцтва з Гродзенскім занальным навукова-даследчым інстытутам раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   01.11.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Школа, якая аб'ядноўвае   / Анікевіч, Ірына /

Ражанкаўская сярэдняя школа ў Шчучынскім раёне з'яўляецца сацыяльна-культурным цэнтрам аграгарадка. Ажыццявіць праект дапамагалі спонсары, у тым ліку занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.10.2022
Рубрика: Наука и общество
Урокі на вытворчасці   / Анікевіч, Ірына /

Ражанкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, дзе працуюць прадпрыемствы аграрнай галіны, таму аграрныя класы з'явіліся тут невыпадкова. Акрамя таго, спрыяе навучанню дапамога мясцовых гаспадарак, занальнага Інстытута раслінаводства НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.02.2022
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Навука + адукацыя + вытворчасць   / Анікевіч, Ірына /

Абласны семінар-нарада "Навуковае суправаджэнне ўстойлівага развіцця прамысловасці Гродзенскай вобласці" прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы. Дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Віталь Залескі расказаў, што серыя такіх семінараў праводзіцца ў абласцях краіны.

Источник: Настаўніцкая газета,   09.12.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
У кантэксце гісторыі   / Анікевіч, Ірына /

II Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава" прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У рамках канферэнцыі было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі. Пагадненне падпісалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Мыслівец.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Падрыхтоўцы навуковых кадраў — сістэмны падыход   / Анікевіч, Ірына /

Стан, тэндэнцыі праблемы падрыхтоўкі навуковых кадраў для ўстаноў вышэйшай адукаці абмеркавалі члены экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У абмеркаванні актуальных пытанняў падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для сістэмы адукацыі і навуковай сферы, прыцягнення моладзі ў навуку прынялі ўдзел і прадстаўнікі НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   26.06.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Апошні этап самы адказны   / Анікевіч, Ірына /

На заключным этапе Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах Гродзеншчыну прадставяць больш за 200 старшакласнікаў. Дапамагаюць рыхтавацца да сур'езных іспытаў ім таксама спецыялісты Інстута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   09.02.2021
Рубрика: НАН Беларуси
На ніве навукі – без перакладчыка   / Анікевіч, Ірына /

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” сабрала вядучых беларускіх і польскіх навукоўцаў і даследчыкаў у Беластоку. З беларускага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, Беларускага фонду культуры ў Мінску, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Віцебскага ўніверсітэта імя П. Машэрава, Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна.

Источник: Гродзенская праўда,   27.09.2017
Рубрика: Мероприятия НАНМеждународное сотрудничество